Другі падзел адразу ж выклікаў паўстанне палякаў супраць рускага панавання. Начальнік рускіх гарнізонаў і беларускі генералгубернатар Тутолмін не заўважаў паўстання, што рыхтавалася. Яно пачалося ў сакавіку 1794 г. Рускія гарнізоны ў Варшаве і Вільні былі выразаны. Гэта паўстанне было ўзнята партыяй дэмакратычных рэформ і сустрэла прыхільнае стаўленне гарадскога мяшчанства. На чале Варшаўскага ўрада стаў гродзенскі шляхціц Касцюшка, які засведчыў свой вайсковы талент у вайне 1792 г., а ў Вільні -- палкоўнік Ясінскі, які, аднак, прызнаў над сабой уладу Варшаўскага ўрада. Літоўскі ўрад звярнуўся не толькі да мяшчанства, але і да сялянства; ён абяцаў рэформы і заклікаў усіх да барацьбы з рускай уладай. Хоць сілы літоўскага і віленскага ўрадаў былі невялікія, але ў названы час на Беларусі амаль не было рускіх войск. Аднак спробы Ясінскага ўзняць паўстанне ў Мінскай губ. закончыліся няўдачай; не здолеў ён захапіць і Мінск. Нягледзячы на нешматлікасць рускіх войск, літоўскі ўрад не змог іх адолець. Ва ўрадзе Ясінскага пачаўся раскол, і ў ліпені 1794 г. Вільня была захоплена рускімі войскамі. У кастрычніку Сувораў разбіў Касцюшку і пад Варшавай узяў яго ў палон. Расія заняла ўсю Беларусь, Літву і Ўкраіну, а праз год у кастрычніку 1795 г. паміж трыма суседнімі дзяржавамі быў падпісаны канчатковы акт пра трэці падзел Польшчы і тым самым спынена яе дзяржаўнае існаванне Доўнар-Запольскі М. В. Гісторыя Беларусі. Мн., 1994. С., 245..
Унутраная палітыка расійскага урада на Беларусі
Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай беларускія землі апынуліся ў складзе Расіі.
Палітыка самадзяржаўя ў дачыненні да Беларусі была накіравана на паступовую яе інтэграцыю ў склад Расіі. Гэтыя палітыка праводзілася па ўсіх напрамках - адміністрацыйным, прававым, культурна-нацыянальным, палітычным і г.д.
Тэрыторыя Беларусі была падзелена на пяць губерняў: Віцебскую, Магілеўскую, Мінскую, Гродзенскую і Віленскую. Значныя змены адбыліся і ў жыцці гарадоў. Усе дробныя і сярэднія гарады страцілі свой статус і былі ператвораны ў мястэчкі, якія трапілі ва ўласнасць да прыватных асоб з ліку расійскіх царадворцаў. Цэнтры губерняў атрымалі права на самакіраванне. У 1795 г. беларускія гарады атрымалі права на арганізацыю гарадскіх дум, купцы мелі магчымасць утвараць гільдыі, весці ўнутраны і замежны гандаль.
Аднак на шляху да сацыяльнай інтэграцыі стаяла шляхта былой Рэчы Паспалітай, якая валодала велізарнымі багаццямі і палітычнай уладай на месцах. У складзе Расіі шляхта не бачыла свайго месца, таму што абсалютызм быў не сумяшчальны з тымі правамі і свабодамі, якімі валодала шляхта. Самадзяржаўе гэта добра разумела, але спачатку заахвочвала шляхту да лаяльнасці і пакорлівасці ўладам. Той шляхце, якая вяла сябе пакорліва, улады Расіі захавалі маёмасць, давалі магчымасць працаваць у дваранскіх сходах на месцах.
У адносінах да сялянства Беларусі ўрад Расіі праводзіў тую ж прыгонніцкую палітыку, што і ў дачыненні да сялянства Расіі. Але ў сацыяльных адносінах прыгоніцтва дапаўнялася русіфікацыяй у галіне мовы і культуры, барацьбой з нацыянальным самавызначэннем мясцовых сялян. Гэта праявілася ў тым, што 1839 г. была ліквідавана ўніяцкая царква, а ў 1840 годзе ліквідавана дзеянне Статута 1588 г. у Беларусі. Дзеянне Статута фармальна сведчыла аб павазе царызма да мясцовых традыцый і законаў, гэта была спроба прыцягнуць шляхту на бок супрацоўніцтва з расійскімі ўладамі, захаваць у сялян веру ў «добрага цара» і кепскага мясцовага пана. Ліквідацыя прававога дзеяння Статута 1588 г. была пераходам да адкрытай палітыкі русіфікацыі.
У адносінах да ўсяго польскага ўрад Расіі праводзіў палітыку дыскрамінацыі і рэпрэій. У 30-х гадах XIX ст. было спынена выкарыстанне польскай мовы ў судовым справаводстве, адукацыі, пры правядзенні масавых мерапрыемстваў у гарадах і мястэчках пад час рэлігійных свят. З гэтай жа мэтай у Беларусі было зачынена каля паловы ўсіх каталіцкіх кляштароў і касцёлаў, а мясцовае насельніцтва пераводзілася ў праваслаўе. У выніку каля 2,5 млн. беларусаў з ліку ўніятаў і католікаў сталі праваслаўнымі.
У пачатку ХІХ ст. рэзка ўзмацніліся супярэчнасці паміж Францыяй і Расіяй. Напалеонаўская Францыя імкнулася да сусветнага панавання. На гэтым шляху стаялі Англія і Расія. Англія мела магутны ваенны флот, вялізныя калоніі. Экспедыцыя ў Англію для Напалеона была вельмі рызыкоўнай. Таму Напалеон і вырашыў спачатку разграміць Расію, якая, на яго думку, не ўмела ваяваць, была ў ваенных і тэхнічных адносінах адсталай. Гэта магло гарантаваць Францыі поспех. З гэтай жа мэтай Напалеон і стварыў небывалую ў гісторыі армію, якая налічвала 600 тысяч чалавек.
24 чэрвеня 1812 года Францыя, без аб'яўлення вайны, напала на Расію. Беларусь стала полем жорсткіх баявых дзеянняў. Расійскія войскі гераічна змагаліся з французамі пад Кобрынам, Солтанаўкай, Астроўна, Мірам, Полацкам і іншымі месцамі. Трэба адзначыць,што расіяне ў цэлым змаглі навязаць французам сваю стратэгію і тактыку вядзення вайны, на што Напалеон ніяк не разлічваў.
Важным ваенным вынікам вайны 1812 года стала Барадзінская бітва, што адбылася ў жніўні 1812 года. У гэтай бітве Напалеон не здолеў разграміць рускую армію і гэта вырашала канчатковы зыход вайны. У кастрычніку 1812 года расійская армія вымусіла французаў пакінуць Маскву і пачаць адступленне. Адступленне ў хуткім часе перерасло ў бегства французаў з Расіі. Канчатковы разгром французскага нашэсця на Расію адбыўся ў лістападзе пры пераправе праз раку Беразіну. Тут французы страцілі больш за 20 тысяч салдат і ўвесь свой скарб, які нарабавалі ў Маскве, іншых гарадах Расіі і Беларусі.
30-я гг. сталі паваротнымі ва ўрадавай палітыцы. Быў узяты курс на поўнае зліццё заходніх губерняў з Расіяй. Прычынамі гэтаму былі: па-першае, рост апазіцыйных грамадска-палітычных настрояў і рухаў, па-другое, разлажэнне феадальна-прыгонніцкага ладу, якое паступова перарастала ў крызіс.
Урад ідзе на сур'ёзны палітычны крок, вядомы пад назвай “разбор шляхты”. Ён быў накіраваны супраць дробнай шляхты, галоўнага распаўсюджвальніка апазіцыйных настрояў. У адпаведнасці з указамі ад 1831, 1847, 1857 гг. асобы, якія не змаглі дакументамі пацвердзіць свайго шляхецтва, не былі зацверджаны ў дваранскім званні. Яны пазбаўляліся права валодаць маёнткамі і павінны былі прадаць сваю ўласнасць. Гэтая катэгорыя былых шляхціцаў павялічвала падатковае саслоўе.
Такім чынам, вайна 1812 года, негледзячы на ўсе эканамічныя разбурэнні, з'явілася яркай старонкай нашай гістрыі. Таму што, у жыццевай рэчаіснасці таго часу беларусы, разам з расіянамі, змагаліся з агульным ворагам. Беларусы пачалі, хоць часткова, усведамляць агульнасць вялікай краіны.
Заключэнне
Падзелы Рэчы Паспалітай
У 1764 г. каралём Рэчы Паспалітай быў выбраны Станіслаў Аўгуст Панятоўскі, які лічыўся стаўленікам суседніх дзяржаў. Вакол караля аб'ядналіся магнаты і шляхта, якія марылі аб адраджэнні Рэчы Паспалітай. Улады пачалі паступовыя эканамічныя рэформы: адчыняліся дзяржаўныя і прыватныя мануфактуры, будаваліся каналы, арганізоўваліся кірмашы, падтрымліваўся міжнародны гандаль. Соймы працавалі ў рэжыме канфедэрацыі, калі права libеrum veto не дзейнічала. Але ў 1767 г. щнутрыпалітычная сітуацыя зноў пагоршы-лася. Дзякуючы падтрымцы Расіі і Прусіі, дысідэнты (пратэстанцкая і праваслаўная шляхта) стварылі Слуцкую і Торуньскую канфедэрацыі, якія запатрабавалі ўраўнавання сваіх правоў з католікамі. Пад націскам Расіі вальны сойм у 1768 г. прыняў рашэнне аб ураўнаванні правоў дысідэнтаў. У адказ каталіцкая шляхта стварыла Барскую канфедэра-цыю, якая пачала рокаш. Паўстанне канфедэратаў было падаўлена толькі ў 1771 г. расійскімі войскамі. У 1772 г. Расія, Прусія і Аўстрыя падпісалі дамову аб першым падзеле Рэчы Паспалітай, па якой Расіі перадаваліся ўсходняя і паўночная часткі Беларусі.
Урад С.А. Панятоўскага працягваў рэформы па паляпшэнні становішча Рэчы Паспалітай. Была створана Адукацыйная камісія. Чатырохгадовы сойм 1788 - 1791 гг. прыняў Кансты-туцыю 1791 г., першую ў Еўропе і другую ў свеце пасля ЗША. Канстытуцыя ліквідавала пад-зел Рэчы Паспалітай на ВКЛ і Каралеўства Польскае, захавала шляхецкія правы, улада ка-раля перадавалася па спадчыне. Разам з тым, палепшылася становішча мяшчан, гарады маглі мець сваё прадстаўніцтва ў сойме, адмянялася права liberum vetо, дзяржава абя-цала клапаціцца пра прыгонных сялян, магнацкія войскі ўваходзілі ў склад агульнай арміі.
Прыняцце Канстытуцыі было сустрэта ў суседніх дзяржавах з прахалодай. Расійская імператрыца Кацярына ІІ лічыла гэты акт асабліва небяспечным. Пры падтрымцы Расіі ў 1792 г. была створана Таргавіцкая канфедэрацыя, якая разам з расійскімі войскамі выступіла супраць Канстытуцыі. У 1793 г. адбыўся другі падзел Рэчы Паспалітай. У склад Расіі ўвайшла цэнтральная Беларусь. Канстытуцыя 1791 г. была адменена. У 1793 г. апошні сойм Рэчы Паспалітай ў Гродне прыняў новую Канстытуцыю, якая захавала федэратыўны характар дзяржавы і ўзнавіла выбарнасць караля.
24 сакавіка 1794 г. у Польшчы пачалося патрыятычнае паўстанне, якое ўзначаліў генерал Т. Касцюшка. У красавіку паўстанне перакінулася на ВКЛ. Тут яго ўзначальваў радыкальна настроены палкоўнік Якуб Ясінскі. Паўстанцы стварылі рэвалюцыйны ўрад. Прыняты імі ў маі Паланецкі універсал фактычна адмяняў прыгоннае права. Сяляне, расплаціўшыся з панамі за даўгі, станавіліся вольнымі. У ВКЛ тэрмінова былі ўведзены расійскія войскі. Спрэчкі паміж паўстанцамі і аб'ектыўная немагчымасць адначасова змагацца з Расіяй, Прусіяй і Аўстрыяй прывялі да паражэння паўстання. У кастрычніку 1795 г. адбыўся апошні, трэці падзел Рэчы Паспалітай - яна канчаткова была падзелена паміж суседнімі дзяржавамі. У склад Расіі перайшла заходняя частка Беларусі, акрамя Беластоцкага рэгіёна, які ўвайшоў у склад Прусіі і ў 1807 г. быў перададзены Расіі Напалеонам Банапар-там.
Такім чынам, сацыяльна-эканамічная палітыка ўрада Расіі ў Беларусі ў першай палове XIX ст. была накіравана на паступовую інтэграцыю Беларусі ў склад Расіі. Метады гэтай палітыкі былі рознымі. Мясцовая адміністрацыя ўстанаўлівалася па расійскаму ўзору і была строга падсправаздачна цэнтральнай уладзе.
Як бачым, у першы час пасля далучэння Беларусі да Расійскай імперыі ўрад імкнуўся не выкарыстоўваць жорсткія меры ў адносінах да мясцовага насельніцтва, спрабуючы тым самым прыглушыць апазіцыйныя настроі.
Аднак, нягледзячы на памяркоўнасць палітыкі расійскага ўрада, значная частка апалячанай шляхты і каталіцкага духавенства, якая страціла сваё прывілеяванае становішча, засталася незадаволенай. Гэта прымусіла ўрад неўзабаве стаць на шлях узмацнення сваіх пазіцый у беларускіх землях.
Літаратура
Гісторыя Беларусі. Ч. 1. Пад рэд. Я. К. Новіка Г. С. Марцуля. Мн., 2003.
Бардах Ю., Леснодарский Б., Пистрчык М. История государства и права Польши. М., 1980.
История Польши. Т. 1. М., 1956.
Нарысы па гісторыі Беларусі. Ч. 1. Мн., 1994
Філатава А. Першы падзел Рэчы Паспалітай // Энцыклапедыя «Гісторыя Беларусі». Т. 5. Мн., 1999.
Філатава А. Тры падзелы Рэчы Паспалітай // Крыжовы шлях. Мн., 1993.
Доўнар-Запольскі М. В. Гісторыя Беларусі. Мн., 1994.
Гісторыя Беларусі ч.1 Коукель І.І., Крэнь І.П. Гродна 1994
Вішнеўскі А. Ф. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі. Мн., 2003.
Вішнеўскі А. Ф., Саракавік І. А. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі. Мн., 1997.
История Беларуси в документах и материалах. Мн., 2000.
Філатава А. Палітычны крызіс Рэчы Паспалітай // Матэрыялы па гісторыі Беларусі. Мн., 1998.
Юхо Я. А. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі. Ч. 1. Мн., 2000.
Страницы: 1, 2