Рефераты. Судовы лад Вяликага княства Литоускага

Судаводства вялося на падставе Бельскага прывілея 1564 г. і Стутаў ВКЛ 1529, 1566, 1588 г. г. на старабеларускай (да к. XVII ст.), а пазней на польскай мовах.

Калі на судзе сярод прысутных былі людзі, дасведчаныя ў пытаннях права, то суддзі запрашалі іх да “рассудку праўнага”. І яны мелі дарадчы голас пры вынясенні судовых пастаноў. Кожны, хто быў на судзе, мог сказаць тое, што ведаў па разглядаемай справе, выказаць свой погляд на яе.

Рашэнні земскага суда можна было абскардзіць у Галоўны ці гаспадарскі суд. падача апеляцыйнай скаргі прытрымлівала выкананне рашэнняў ці прыгавораў земскага суда. Як ужо было сказана, усе справаводства знаходзілася ў руках пісара. Яму таксама дапамагалі подпіскі, колькасць якіх вызначаў сам пісар. Прычым, ён жа нес асабістую адказнасць за дакладнасць усіх актаў земскага суда, якія выдавала канцылярыя.

Такім чынам, стварэнне земскіх судоў сведчыла пра важны этап у развіцці судовага ладу і права ў феадальным грамадстве. Іх заснаваннем быў пакладзены пачатак арганізацыі судовай сістэмы на новай тэарэтычнай аснове раздзялення ўлад, бо яны былі першымі судамі, цалкам аддзеленымі і незалежнымі ад мясцовай адміністрацыі. Іх узнікненне стала магчымым дзякуючы стварэнню шырокага пісанага права, што ў сваю чаргу выклікала неабходнасць новай прафесіі – юрыста.

3. Другім судом, аддзеленым ад органаў дзяржаўнага кіравання, быў падкаморскі суд. У кампетэнцыю гэтага суда ўваходзілі, выключна, справы па спрэчках аб межах землеўладанняў феадалаў, бо такія справы цікавілі і былі ў цэнтры ўвагі саміх землеўладальнікаў  і дзяржаўных органаў. Асабліва шмат такіх спраў знаходзілась ў гаспадарскім судзе, які не быў ў стане іх сваечасова разглядзець. Каб пазбавіца ад цяжкасцей у вырашэнні гэтых спраў, у 1565 г. на Віленьскім сейме, быў утвораны спецыяльны межавы суд – падкаморскі.

У гэтым судзе справы вырашаў падкаморый з удзелам саміх бакоў. Пасада падкаморага лічылася ганаровай і даходнай, таму што значная частка судовых пошлін, што ўносілі бакі, шла ў даход судзі. Паводле Статута 1566 г., падкаморый прызначаўся непасрэдна гасударам. З 1588 г. чатырох кандыдатаў на гэтую пасаду выбіралі на павятовых  сойміках, а затым аднаго з іх зацвярджаў гасудар ( р.ІХ, арт. 1). Патрабаванні да кандыдата на гэтую пасаду былі такімі  ж, як да іншых суддзяў. Прававое становішчо яго сярод адміністраціі павета было надта высокім, паколькі заканадаўча падкаморый па рангу быў пастаўлены пасля маршалка і вышэй земскіх харужага, судзі, падсудка і пісара[18].  У  сеймавых дакументах  яго подпіс фігураваў ў першых радках сярод іншай шляхты.

Памочнікамі падкаморыя былі землямеры – каморнікі, якія прызначаў сам падкаморый з шляхты, якая мела  маенткі. Каморнікі па даручэнню падкаморыя маглі разглядаць справы ў дачыненні зямлі  памерам не больш 1 валокі. Калі ў працэсе разгляду справы дзеянні каморніка абскардзіліся адным з бакоў, тады спрэчку разглядаў падкаморый[19] .

Разгляд справы у падкаморскім судзе адбываўся на месцы граніц землеўладанняў. Там жа падкаморый слухаў тлумачэнні бакоў, паказанні сведак, разглядаў пісьмовыя доказы, выносіў свае рашенне, паказваў на мясцовасці дзе павінна праходзіць мяжа, устанаўліваў мясцовыя знакі.

Рашэнні падкаморнага суда падлягалі неадкладнаму выкананню, але маглі быць абскарджаны ў гаспадарскі або Галоўны суд : “…когда бы кому с подданных наших постановление суда земского или замкового, так самих воевод, старост, как и их врядников судейских или подкоморного, или комиссарское не согласное с правом показалось как исцу, так и ответчику, можно будет после судебного постановления обжаловать в Главный суд о том, что ему судить надлежит.’’ ( Статут 1588 г., р. ІV., арт. 86, 67, 39). Калі ж узнікала паміж бакамі спрэчка аб праве уласнасці на маентак або зямлю ці іншыя патрабаванні на маёмасць, падкаморскі суд такіх патрабаванняў не разглядаў і прапанаваў ім звярнуцца з іскам у земскі ці камісарскі суд. Рашэнні падкаморскага суда і рэестры спраў запісваліся  у кнігі земскага павятовага суда. Падкаморскія суды на Беларусі існавалі да  ХІХ ст.

4. У гарадах ВКЛ  таксама  існавала свая судовая сістэма. Яна залежала ад таго, якое кіраванне меў той, ці іншы горад.

Для мяшчан гарадоў, якія атрымалі грамату, на магдэбургскае права, дзейнічалі магістрацкія (войтаўска-лаўнічыя і бурмісцерска-радзецкія) суды. У гарадах з магдэбургскім правам кіраванне і суд ажыццяўляў магістрат, членамі якога былі войт, бурмістры, лаўнікі, радцы. Войт узначальваў гарадскі магістрат і з’яўляўся па сутнасці старшыней магістрацкага суда, а бургамістры, лаўнікі і радцы – яго членамі, колькасць якіх залежала ад колькасці жыхароў горада.

Магістрацкі суд у выніку чваёй загружанасці распадаўся на войтаўска-лаўнічы і бурмісцерска-радзецкі суды. Першы з іх з’яўляўся асаблівай судовай калегіяй і складаўся з войта і лаўнікаў. За старшыню на судовых пасяджэннях быў войт, часам яго намеснік – ландвойт. Лаўнікі выконвалі ролю прысяжных і выбіраліся мяшчанамі. Іх колькасць таксама залежала ад памераў горада.

Напрыклад у 17 ст. у Капылі  і Несвіжы іх было 4, у Гародні 11, у Мінску і Барасці –12. Пасяджэнне суда магло адбывацца пры ўмове, што прысутнічае не менш як палова лаўнікаў. Войтаўска-лаўнічы суд разглядаў найбольш важныя крымінальныя і грамаздянскія справы (забойствы, маёмасныя спрэчкі, сведчыў дагаворы куплі-продажу, завяшчанні маёмасці і інш.). У склазде другога, бурмісцерска-радзецкага суда былі бурмістры і радцы. Гэты суд разглядаў мелкія справы, а таксама тякучыя пытанні кіравання.

Судовыя рашэнні, кіруючыся законамі ВКЛ і мяркаваннямі лаўнікаў ды радцаў, выносіў войт і бурмістр. Рашэнні бурмісцерска-радзецкага суда можна было абскардзіць у войтаўска-лаўнічы, а рашэнні апошняга ў гаспадарскі суд (з 1581 г. – у Галоўны суд). За выкананне судовых функцый войт і астанія члены суда мелі немалы прыбытак. Так у 1688-89 гг войт Нясвіжа атрымаў за гэта 400 злотых за год. У Гародні і Берасці па запісах ў магістрацкіх кнігах назіраецца выразны падзел войтайска-хаўнічага і бурмісцерска-радзецкага судоў, якія засядалі паасобку і толькі ў некаторых выпадках маглі засядаць разам.

У малых гарадах і ў большасці прыватнаўласніцкіх гарадоў лаўнікі, бурмістры і радцы ўваходзілі ў склад аднаго суда. Такім судом быў і войтаўскі суд, які дзейнічаў паралельна з войтаўска-лаўнічым і бурмісцерска-радзецкім. Ён амаль што не адрозніваўся ад іх па падсуднасці спраў, толькі ў ім судзіў адзін войт. Так у грамаце 1390 г. на магдэбургскае права Берасцю ўпамінаецца толькі адна крыніца ўлады і суда – войт[20]. У грамаце 1498 г. Полацку гаворыцца: “Тот войт справедливости сказаныя бурмистров и радец моцне вчинити может, але бурмистры и радцы без войта або без ленвойта ни одного сказаныя вделати не мают”[21]. Войтаўскі суд мог дзейнічаць як у гарадах з магдэбургскім правам, так і ў гарадах, якія яшчэ не атрымалі гэтае права. Каралева Бона ў 1551 г. запатрабавала, каб ў вялікакняжацкіх гарадах судовыя спрэчкі паміж мяшчанамі стараста разглядаў не адзін, а сумесна з гарадскім войтам і двума-трыма прысяжнікамі[22]. У 16 ст. былі прызначаны войты з правам уласнага суда ў Сураж, Волеж, Магілеў і інш. гарадах ВКЛ, якія не мелі магдэбургскага права.

Пры разглядзе спраў войтаўскія, воўтаўска-лаўніцкія і бурмісцерскія суды акрамя Магдэбургскага права кіраваліся  мясцовым гарадскім правам, Статутамі Вялікага княства Літоўскага[23].

У некаторых прыватнаўласніцкіх гарадах, так напрыклад у Слуцку, функціі войтаўска-лаўніцкага суда выконваў замкавы (гродскі) суд. На Беларусі войтаўска-лаўніцкія дзейнічалі прыкладна з 14 ст. і былі скасаваны  пасля далучэння да Расійскай Імперыі.

Такім чынам “стварэнне незалежных ад адміністрацыі судоў, хаця б толькі для некаторых саслоўяў, сведчыла аб новым  этапе ў  развіцці прававой культуры грамадства, імкненні да паступовага ўсталявання прававога парадку ў дзяржаве. Выбраны незалежны суд быў прасякнуты задачамі служэння не толькі інтарэсам дзяржавы але і правам асобных людзей, задачамі абароны правапарадку  нават ад органаў дзяржаўнай улады. Так скаргі на незаконныя дзеянні ваявод, стараст і іншых службовых  асоб маглі падавацца у земскія і градскія суды, а апеляціі на іх пастановы ў  Галоўны суд. Гэты радыкальны паварот у прававой тэорыі і паглядах на ролю суда ў грамадстве Беларусі ў XVI ст. пачаў ажыццяўляцца ў Заходняй Еўропе толькі ў XVII – XVIII ст. ст. Статут 1588 г. у значнай ступені паставіў дзейнасць мясцовай адміністрацыі пад кантроль суда.

Пераўтварэнне суда з органа абароны дзяржаўных інтарэсаў і правячай вярхушкі ў орган абароны асобнага чалавека прывяло да істотных змен і ў працэсуальным праве, да сцвярджэння новых прынцыпаў: публічнасці, права на ўдзел адваката (пракуратура) у працэсе, спаборніцтва бакоў і зараджэнне тэорыі свабоднай ацэнкі доказаў пры захаванні фармалізму працэса”[24].

5. Яшчэ адной асаблівасцю судовага ладу ў ВКЛ было існаванне так званага спецыяльнага кантуровага суда.

Кантуровы суд быў часовым надзвычайным судом у Рэчы Паспалітай для разгляду тэрміновых спраў у часы безкаралеўя. Яго юрысдыкцыя распаўсюджвалася на ўсю тэрыторыю Рэчы Паспалітай, у тым ліку і на ВКЛ. Са смерцю манарха звычайныя суды, якія ажыццяўлялі правасуддзе імем караля, спынялі сваю работу (акрамя гродскіх). Упершыню кантуровы суд быў створаны канфедэрацыяй шляхты пасля смерці Жыгімонта ІІ у 1572 г. Новы кароль, Стэфан Баторый, прызнаў кантуровы суд і зацвердзіў іх пастановы (выракі). Пасля яго смерці у 1586 г., малапольская шляхта выбрала кантуровых суддзяў у асобе ваявод. Іх зацвердзіў Варшаўскі канвакцыйны сойм, пастановай ад 29 студзеня 1587 г. Ён дазволіў выбраць кантуровыя суды, не вызначыўшы колькасць суддзяў, ва ўсіх ваяводствах, у тым ліку і ў ВКЛ. У часы наступных безкаралеўяў кантуровыя суды выбіраліся на перадканвакцыйных сойміках шляхтай, якая аб’ядноўвалася ў канфедэрацыі. У склад суда ўваходзілі ваявода або павятовы стараста ці іх намеснікі, суддзя і пісар гродскага суда, падкаморны, суддзя, падсудак, пісар земскага суда і інш. Суд лічыўся правамоцным, калі прысутнічала не менш як 5 асоб з яго складу. Пасяджэнні павінны былі адбывацца раз ў 6 тыдняў на 3 тыдні кожнае, што не заўсёды вытрымлівалася. Разглядаліся ў кантуровым судзе розныя справы: справы аб нарушэнні грамадскага спакою, крымінальныя справы аб забойствах, разбоях, падпалах, напад на маёнткі, фальсіфікацыі дакументаў на маёмасць (у дачыненні да шляхты астатнія справы разглядаў гродскі суд), а таксама цывільныя справы шляхты і манастыроў. Пастановы кантуровага суда прымаліся боольшасцю галасоў, захоўвалі сваю моц і пасля спынення яго дзейнасці, былі канчатковымі і апеляцыі не падлягалі. Незакончаныя справы перадаваліся ў звычайныя суды. Сойм 1768 г. скасаваў практыку ўтварэння кантуровых судоў.

6. Адначасова з новымі палажэннямі судовага ладу ў Статутах 1566, 1588 г. г. былі адлюстраваны і тыповыя феадальныя старыя прававыя нормы, якія замацоўвалі суд феадала над залежнымі ад яго людзьмі. Працягваў дзейнічаць старажытны копны суд.

Копныя суды ўзніклі ў старажытныя часы, і ў іх дзейнасці доўгі час захоўваліся многія магічныя і язычніцкія абрады. Копны суд (ад капа – грамада) з’яўляўся судом сельскай і гарадской грамады. Суддзямі копнага суда былі простыя людзі – копныя мужы і копныя старцы. Гэта, як правіла, сяляне-домаўласнікі. Колькасць суддзяў на капе не была пастаянная. Часцей за ўсе на капу збіралася 10 – 20 копных мужоў і старцаў, але іх магло быць і значна больш. На капе прысутнічаў прадстаўнік дзяржаўнай або панскай адміністрацыі (возны або віж), які наглядаў за захаваннем копных звычаяў і копнага права. Копнае права не прытрімлівалася саслоўнага падзелу грамадства, характэрнага для феадалізму, а таму ў некаторых актах копных судоў шляхціц, баярын і просты сяляніні выступаюць як раўнапраўныя суб’екты працэсу. Збіраліся на палу і іншыя людзі, якія непасрэдна не ўдзельнічалі ў разглядзе спраў, але маглі садзейнічаць копнаму правасуддзю і разамз тым пераймалі і засвойвалі копныя звычаі і права.

Страницы: 1, 2, 3, 4, 5



2012 © Все права защищены
При использовании материалов активная ссылка на источник обязательна.